Все новости

Сныціна адкрывае збор для валанцёрскай арганізацыі «Печерські котики» ва Украіне

7 апреля 2022, 21:47

Беларуская баскетбалістка, свабодная спартсменка Кацярына Сныціна адкрывае збор для валанцёрскай арганізацыі «Печерські котики» ва Украіне.

– Дарагія сябры! Я ведаю, як нам усім хочацца дапамагчы братам-украінцам хутчэй скончыць вайну. Многія з нас не ведаюць, за што хапацца, хочацца зрабіць усё і адразу. Але нельга асягнуць неабсяжнае. Таму я, прытрымліваючыся тэорыі малых спраў, абвяшчаю мой асабісты дабрачынны збор для валанцёрскай арганізацыі «Печерські котики» ў Кіеве.

Валанцёрская арганізацыя «Печерські коцікі» сфарміраваная на базе кнігарні «Сенс» у Пячэрскім раёне горада Кіева.

З першых дзён вайны хлопцы дапамагаюць пажылым жыхарам раёна з лекамі, прадуктовымі наборамі і іншымі запытамі, фармуюць адпраўкі гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад баявых дзеянняў, а таксама рэгулярна выконваюць запыты УСУ і ТРА.

Мы з вамі можам дапамагчы гэтым выдатным людзям! Каштоўная любая сума. Нават невялікае ахвяраванне можа дапамагчы тым, хто цяпер мае патрэбу ў нашай падтрымцы.

Збор сродкаў ажыццяўляецца ў «Монобанк» на рахунак кіраўніка Цэнтра — Oleksii Erinchak. Дапамагчы можна па наступных рэквізітах:

⚪️Грыўна: 5375414127087459

UA153220010000026207300170342

🔴Даляр: UA483220010000026203307637332

⚪️Еўра: UA623220010000026006310002333