Все новости

Сныціна пра апалітычнасць у спорце: «Турчанкі даволі павярхоўна распавядалі пра падзеі ў сваей краіне. Ніколі не бачыла ад іх палітычнага кантэнту ў сацсетках»

27 мая 2022, 11:54

Баскетбалістка Кацярына Сныціна ў размове з «Нашай Нівай» распавяла пра апалітычнасць спартсменаў.

Сныціна апошнiмi гадамi гуляе за «Несiбе Айдын» у чэмпiянаце Турцыi. Праваабаронцы заяўлялi пра шматлiкiя адвольныя затрыманнi палiтычных працiўнiкаў рэжыма прэзiдэнта краiны Рэджэпа Эрдагана, якiх масава абвiнавачваюць у «тэрарызме». Па некаторых ацэнках, колькасць палiтзняволеных у краiне дасягае каля 50 тысяч чалавек, некаторые з iх асуджаныя да пажыццевых тэрмiнаў.

– Гэтая ідэя, што спартсмен нічога не разумее ў палітыцы – гэта чыста беларуская з’ява?

– Напэўна, не. Калі ў нас пачаліся пратэсты, гутарыла з турчанкамі, і памятаю, што яны даволі павярхоўна распавядалі пра падзеі ў сваей краіне. Таксама падпісаная на многіх турчанак, і ніколі не бачыла ад іх палітычнага кантэнту ў сацсетках.

Калі гутару з турчанкамі са сваей каманды, тлумачу ім, што ім не абавязкова выказвацца пра палітыку, але раю хаця б унікнуць у тэму – маўляў, гэта вам спатрэбіцца, бо вы не разумееце, што ў вас есць голас. Да 2020 года я пра гэта не задумвалася, не разумела, што магу і што павінна выказваць сваю пазіцыю. Павінна, бо за мной сочаць людзі, у тым ліку мае балельшчыкі, і ім важна ведаць, што я думаю. Магчыма, калі б я і раней абмяркоўвала ў сябе ў сацсетках сітуацыю ў краіне, іншыя людзі таксама б пра яе задумаліся. Гэта да таго, што спартсмены нібыта «па-за палітыкай» – адзначыла Сныціна.