Все новости

Мікіта Мешчаракоў аб прысудзе актывістам Дашкевічам: «У Беларусі няма дна, і прагрэс толькі ў маразме і вырадках, якія размножваюцца, гатовых служыць рэжыму»

15 июля 2022, 08:30

Беларускі баскетбаліст Мікіта Мешчаракоў у сваім Instagram падзяліўся думкамі наконт прысуду, які быў вынесены грамадскаму актывістам Змітру і Насці Дашкевічам.. Зміцер Дашкевіч атрымаў 1,5 гады калоніі, яго жонка Наста – 3 гады дамашняй «хіміі» за ўдзел у пратэстах 2020 года.

«Сэрца разрываецца ад такіх выпадкаў. У гэтай краіне [Беларусі] няма дна, і прагрэс толькі ў маразме і вырадках, якія размножваюцца, гатовых служыць рэжыму. Усяму рана ці позна прыходзіць канец і за свае ўчынкі давядзецца адказваць. Не забывайце, наглядальнікаў канцлагераў судзяць і дагэтуль», – напісаў Мешчаракоў.

Зміцер Дашкевіч – грамадскі актывіст, ачольваў найстарэйшую апазіцыйную арганізацыю «Малады Фронт», выступаў за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне, дзяжурыў на курапацкай вахце на месцы масавых расстрэлаў беларусаў карнікамі НКУС.

Наста Дашкевіч – таксама актывістка «Маладога Фронту», у які ўступіла, калі ёй было 14 гадоў. За быццам бы ўдзел у масавых беспарадках пасля выбараў 2010 года яе затрымалі і амаль два месяцы яна правяла ў СІЗА КДБ, адкуль яе выпусцілі і прысудзілі год калоніі з адтэрміноўкай на год. 8 сакавіка 2011 года яна стала першай, хто атрымаў міжнародную жаночую прэмію за мужнасць Дзярдэпа ЗША. 

 

Пракурор запытваў 1,5 гады і Зміцеру, і Насці, нягледзячы на тое, што ў пары чацвёра непаўналетніх дзяцей, адно з якіх нарадзілася месяц таму.