Все новости

24 ліпеня Сныціна і Леўчанка згуляюць з усімі жадаючымі ў баскетбол у Варшаве

23 июля 2022, 15:14

Беларускі Моладзевы Хаб арганізоўвае мерапрыемства, дзе можна будзе згуляць у баскетбол са Кацярына Сныціна і Алена Леўчанка.

«Вядомыя беларускія баскетбалісткі, удзельніцы Алімпійскіх гульняў, прызёркі Чэмпіянату Еўропы, у нядзелю 24 ліпеня ў 12.00 хочуць сустрэцца з усімі жадаючымі на баскетбольнай пляцоўцы па адрасе Варшава, Wawelska 3, згуляць у баскет і правесці час усім разам. 

Згуляць з Кацярынай і Аленай зможа любы ахвочы незалежна ад полу, узросту і фізічнай формы.

Галоўнае ўзяць з сабой спартыўныя красоўкі, ваду і добры настрой.

Запрашаем!», – гаворыцца ў паведамленні.