Все новости

Максім Рыжанкоў: «Мы нагадваем нашым калегам аб тым, што ніякія палітычныя інтрыгі не вартыя спартыўнага братэрства»

30 сентября 2022, 18:32

Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў расказаў пра тое, як федэрацыя рэагуе на бан беларускіх баскетбалістаў.

«Мы ўсяляк нагадваем нашым калегам з міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі аб тым, што ніякія палітычныя прычыны і інтрыгі не вартыя спартыўнага міжнароднага братэрства. Мы стараемся ўпэўніць іх прыняць станоўчае рашэнне аб удзеле нашых спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах.

Але ў міжнародных спартыўных структурах існуе вялікае засілле прадстаўнікоў тых краін, якія разглядаюць нашых і расійскіх спартсменаў як асноўных канкурэнтаў на баскетбольнай пляцоўцы. Яны ўсю ваду і каламуцяць, мы гэта бачым па іх дзеяннях. Бачым, як радуюцца, калі нас не дапускаюць да нейкага турніру. Мы гэта адсочваем і ўлічваем», – распавёў Рыжанкоў.