На статую Пэта Цілмана ў ЗША накінулі форму чэмпіёна Украіны па амерыканскім футболе Багуслаўскага, які загінуў на вайне супраць РФ
У ЗША на статую Пэта Цілмана апранулі форму чэмпіёна Украіны па амерыканскім футболе Данііла Багуслаўскага, які загінуў на вайне супраць Расіі.
Пра гэта расказаў брат Данііла Раман Багуслаўскі.
«На ўваходзе State Farm Stadium размешчана статуя Пэта Цілмана, якая ўвекавечвае гульца Arizona Cardinals, які пасля тэракту 9.11 адхіліў 3,6 мільённы кантракт, пакінуў прафесійны спорт на піку формы і запісаўся добраахвотнікам у войска ЗША.
У 2004 годзе ва ўзросце 27 гадоў Пэт загінуў у гарах Афганістана. У знак павагі яго гульнявы нумар 40 быў назаўжды выведзены са звароту як у камандзе Арызона, так і ў клубе „Кардыналс“.
Ахвярнасць Цілмана і яго адданасць краіне стала ў ЗША сімвалам культуры #Salute_for_Service.
Сёння статую Пэта Цілмана апранулі ў Лесарубаўскае джэрсі Данііла Багуслаўскага, які таксама гуляў пад нумарам 40.
Імя Даніка на фоне манумента сімвалізуе шчырую падзяку ўкраінцаў Героям нашай нацыянальна-вызваленчай вайны за іх ахвярнасць, вернасць ідэалам свабоды і дэмакратыі» – напісаў Раман Багуслаўскі.
Данііл Багуслаўскі – трохразовы чэмпіён Украіны па амерыканскім футболе. Быў гульцом ужгародскага клуба «Lumberjacks» – «Ужгародскія лесарубы». Загінуў 16 кастрычніка паблізу вёскі Новая Каменка Херсонскай вобласці.
На Супербоўле выказалі падтрымку ўкраінскім гульцам у амерыканскім футболе, якія ваююць супраць РФ. Зяленскі выступіў прамовай на фінальным матчы.
Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.