Tribuna/Амерыканскі футбол/Блогі/Бабулі і дзядулі спарадыравалі на выступ Рыяны на Супербоуле і атрымалі за гэта падарункі ад спявачкі і вядомага рэпера

Бабулі і дзядулі спарадыравалі на выступ Рыяны на Супербоуле і атрымалі за гэта падарункі ад спявачкі і вядомага рэпера

Годны паступак!

Аўтар — Belau
13 сакавіка 2023, 17:51
Бабулі і дзядулі спарадыравалі на выступ Рыяны на Супербоуле і атрымалі за гэта падарункі ад спявачкі і вядомага рэпера

Спявачка Рыяна выдала палымянае шоу ў перапынку Супербоўла – здаецца, яго абмяркоўвалі ў сацсетках больш, чым сам матч паміж «Канзас-Сіці Чыфс» і «Філадэльфіяй», а ў TikTok пачалі паўтараць яе танцы на відэа.

Адну з такіх пародый пад песню Rude boy зрабілі жыхары амерыканскага дома састарэлых Arcadia Senior Living з горада Боўлінг-Грын. Танец бабуль і дзядуль так завірусіўся, што відэа сабрала 33.6 мільёнаў праглядаў у TikTok, і яго заўважыла сама Рыяна.

Музыка адправіла ў дом састарэлых вялікі букет белых руж і запіску с словамі: «Ваш танец быў неверагодны».

Але раней за Рыяну на творчасць бабуль і дзядуляў адрэагаваў амерыканскі рэпер і заснавальнік лэйбла Roc Nation, у якім знаходзіцца свявачка, Джэй-Зі – ён таксама даслаў ім вялікі букет руж, толькі чырвоных, і запіску.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты