Tribuna/Амерыканскі футбол/Блогі/Беларускі гулец у амерыканскі футбол зрабіў тачдаўн, прабяжаўшы дзве трэція поля – і дапамог перамагчы чэмпіёнаў Польшчы

Беларускі гулец у амерыканскі футбол зрабіў тачдаўн, прабяжаўшы дзве трэція поля – і дапамог перамагчы чэмпіёнаў Польшчы

Ранінбэк з Беларусі зрабіў прыгожа 🤩

Аўтар — Замір Закіеў
8 траўня, 18:40
Беларускі гулец у амерыканскі футбол зрабіў тачдаўн, прабяжаўшы дзве трэція поля – і дапамог перамагчы чэмпіёнаў Польшчы

На мінулых выходных праходзілі чарговыя матчы Польскай футбольнай лігі (першы дывізіён), у адным з якіх сустрэліся «Іглс» з Варшавы і дзеючыя чэмпіёны «Лаўлэндэрс» з Беластока. За абедзве каманды гуляюць беларусы: за «Лаўлэндэрс» – Раман Шадрын (дыфенсіў бэк) і Дзяніс Бойка (лайнбэкер), за «Іглс» – Вадзім Кічко (дыфенсіў бэк), Аляксей Козел (ранінбэк), Юры Карнееў (рэсівер) і Яўген Ефіменкаў (ранінбэк).

Менавіта апошні беларускі гулец і стаў адным з герояў матча, дзе ішла барацьба за першае месца ў групе «Поўнач». Ефіменкаў, які раней гуляў за «Лаўлэндэрс», цяпер жа зарабіў супраць іх тачдаўн, прабяжаўшы больш за 70 ярдаў.

Рэзультатыўнае дзеянне беларускага ранінбэка дапамагло «Іглс» здабыць перамогу з лікам 13:2 і выйсці на першы радок у групе.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты