Кавалевіч – пра дыскваліфікацыю Зубовіча: «Дакладна скажу, што Ягор на банэр не глядзеў. Быў бы іншы надпіс – ударыў бы ў іншы»
6 кастрычніка, 19:43
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб дыскваліфікацыі Ягора Зубовіча.
– Як у камандзе паставіліся да дыскваліфікацыі Ягора Зубовіча?
– Ён папрасіў прабачэння, гэта эмоцыі. У гэты дзень у маці Ягора быў юбілей, ён падрыхтаваў майку, і момант быў стоадсоткавы. Проста эмоцыі чалавека.
Дакладна скажу, што на шчыт ён не глядзеў. Быў бы іншы надпіс – ударыў бы ў іншы. Мы падтрымліваем Ягора, – сказаў Кавалевіч.