Найлепшы футбаліст Беларусі-2021 Салавей атрымаў два гады «хатняй хіміі»
9 снежня 2024, 19:25
Як стала вядома Tribuna.сom, найлепшы футбаліст Беларусі-2021 Андрэй Салавей і яго жонка Аксана атрымалі два гады «хатняй хіміі» па ч.1 арт. 342 КК РБ, характэрнай для ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі.
Раней паведамлялася пра тое, што «прысуд» нападаючаму «Славіі» 19 лістапада вынес суд рэжыму Лукашэнкі па Першамайскім раёне Мінска.
Адзначым, што пры гэтым 8 і 24 лістапада, а таксама 1 снежня Салавей гуляў у матчах вышэйшай лігі за «Славію».