Канал «Беларусь 5» у YouTube, хутчэй за ўсё, быў узламаны, ён перайменаваны ў Tesla

28 лютага 2023, 19:34
1

Канал «Беларусь 5» на YouTube, хутчэй за ўсё, ўзламалі.

Цяпер канал мае назву Tesla i адпаведны аватар, аднак запicы перадач «Беларусь 5» выдаленыя не былi.

Магчыма, канал узламалі праз махлярскія паведамленні, як гэта нядаўна здарылася з беларускімі блогерамі Андрэем Павуком і АйЦіБарадой.

Тэлеканал «Беларусь 5» уваходзіць у склад прапагандысцкай Белтэлерадыёкампаніі.