Усе навіны

Шкурдай не ўдзельнічае ў плавальным турніры ў Мінску. Яе трэнерка Ясяновіч некалькі месяцаў таму з'ехала ў ЗША

4 лістапада 2022, 16:36

У Мінску з 3 па 5 лістапада праходзіць міжнародны турнір па плаванні на кароткай вадзе, у якім удзельнічаюць каля 200 спартоўцаў з Беларусі і Расіі.

У спаборніцтвах не ўдзельнічае Анастасія Шкурдай.

«Яна зараз рыхтуецца да другога этапу «Гульняў Дружбы» па індывідуальным плане і старт у Мінску прапускае», – паведамляе рэсурс.

Нагадаем, трэнерка спартсменкі Вольга Ясяновіч некалькі месяцаў жыве і працуе ў ЗША.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорта | Android | iOS