Усе навіны

У Віцебску трэнера па плаванні асудзілі на 13 гадоў калоніі за спакушэнне дзяцей

29 лістапада 2022, 11:02

У Віцебску на 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асудзілі былога кіраўніка дзіцячага клуба па абвінавачанні ў гвалтаванні дзяцей. Ён быў у міжнародным вышуку і восем гадоў хаваўся ў Маскве, дзе яго і затрымалі.

Былы кіраўнік клуба «Юны выратавальнік» абвінавачваўся ў гвалтаванні некалькіх хлопчыкаў. Паводле следства, ён працаваў трэнерам па плаванні і, увайшоўшы ў давер да вучняў, спакушаў і гвалтаваў іх.

Віцебчука ўпершыню затрымалі па падазрэнні ў педафіліі яшчэ ў 2013 годзе, але тады ён здолеў збегчы з-пад следства і восем гадоў хаваўся ў Маскве, пакуль яго не затрымалі і не экстрадзіравалі ў Беларусь.

Абвінавачанаму прысудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, яго абавязалі выплаціць двум пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 2000 рублёў кожнаму.

Сродкі здзяйснення злачынстваў — фотаапарат SAMSUNG WP10 і флэшку, аўтамабіль Opel Zafira і сістэмны блок — канфіскавалі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com