Усе навіны

Плыўчыхі ўстанавілі рэкорд Беларусі ў камбінаванай эстафеце 4х50 м на кароткай вадзе. Папярэдні рэкорд трымаўся 13 гадоў

19 снежня 2022, 08:18

З 16 па 18 снежня ў Санкт-Пецярбургу прайшоў Кубак Уладзіміра Сальнікава па плаванні.

У жаночай камбінаванай эстафеце 4х50 м на кароткай вадзе беларуская каманда стала другой, аднак здолела фінішаваць з рэкордам Беларусі ў гэтай праграме. Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко, Анастасія Куляшова і Анастасія Карякоўская праплылі дыстанцыю за 1.46,20 сек.

Папярэдні рэкорд у 1.46,34 сек. належаў квартэту Аляксандры Герасімені, Іны Капішынай, Ірыны Няфёдавай і Святланы Хахловай, які яны ўстанавілі 12 снежня 2009 года на чэмпіянаце Еўропы ў Стамбуле.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.