Усе навіны

Апеляцыю па справе Герасімені і Апейкіна разгледзяць 24 сакавіка

20 лютага 2023, 08:25

24 сакавіка ў рэжымным Мінскім гарадскім судзе будзе разгледжана апеляцыя па крымінальнай справе заснавальнікаў Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці прызёркі алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасімені і выканаўчага дырэктара арганізацыі Аляксандра Апейкіна.

Паседжанне пачнецца а 09:30 у будынку рэжымнага Вярхоўнага суда.

Нагадаем, што 26 снежня рэжымны Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па справе Герасімені і Апейкіна.

Прызёрку алімпійскіх гульняў і выканаўчага дырэктара БФСС прыгаварылі да 12 гадоў калоніі. Нагадаем, што іх абвінавачвалі па ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

На думку рэжымнай Генпракуратуры, дзеянні Герасімені і Апейкіна ў Фондзе спартыўнай салідарнасці прычынілі шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі на больш чым 800 тысяч рублёў (больш за 320 тысяч долараў).

Гэта быў першы прыгавор у Беларусі па крымінальнай справе, якая расследавалася ў рамках спецвытворчасці.

Нагадаем, што раней Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у крымінальна-працэсуальны кодэкс. Яны дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і прыгаворваць іх да расстрэлу.