Усе навіны

Аляксандра Герасіменя: «Ад змены грамадзянства ты не перастаеш быць беларусам, але я не збіраюся атрымліваць польскі пашпарт. Рэжымы праходзяць»

2 сакавіка 2023, 17:28

Медалістка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя распавяла пра патрыятызм спорце, а таксама пра прапановы змены грамадзянства.

– Гаворка ідзе пра так званы патрыятызм у спорце. Ці мае значэнне? Як яго наогул зразумець сёння?

– Вось што я скажу. У мяне таксама былі прапановы змяніць нацыянальныя колеры.

– На якія?

– Няважна. Адна з такіх прапаноў была з Расіі, але не толькі з Расіі. Мне прапаноўвалі сапраўды вялікія грошы. Я не пагадзілася. Таму што я люблю сваю краіну, таму што хачу прадстаўляць Беларусь. У спартсмена кароткае жыццё. Вы можаце быць добрым мэнэджэрам пасля васьмідзесяці, быць спартсменам пасля сарака – цяжка. Я думаю, што сёння беларусы, якім давялося пакінуць Радзіму, адчуваюць сябе больш беларускімі і патрыятычнымі, чым калі яны жылі ў сябе дома. Вы можаце з'ехаць, яны могуць забраць у вас грамадзянства, ці вы можаце абмяняць гэта грамадзянства на іншае, але гэта не значыць, што вы перастаеце быць беларусам. Я заўсёды буду ёю ў сваім сэрцы. Пашпарт не павінен быць чымсьці, што абмяжоўвае.

Але адразу скажу, што я не збіраюся атрымліваць польскі пашпарт. Рэжымы праходзяць. Усё гэта я ўспрымаю як часовую сітуацыю, – распавяла Герасіменя.