Усе навіны

Расiйская сiнхранiстка Чыгiрова: «Пагаварыла з Вiктарам Лукашэнкам – падрасла надзея на найлепшае»

2 траўня, 23:55

Расійская плыўчыха Улада Чыгарова падзялілася меркаваннем пра магчымы допуск расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Жадаю, каб гэта неўзабаве вырашылася. Я аптыміст, сапраўды вельмі спадзяюся на найлепшае. Пагаварыла з кіраўнікамі алімпійскіх камітэтаў [Лукашэнкi Вiктарам Лукашэнкам i Расii Станiславам Паздняковым] – гэтая надзея ў мяне падрасла. Зразумела, што сапраўды ўсё яшчэ магчыма. Дыялог існуе. Верым. Спадзяемся, – сказала Чыгiрoва ў эфіры праграмы «Спорт-кадр».