Усе навіны

Аляксандра Герасіменя: «Для многіх атлетаў з Беларусі і Расіі нейтральны статус – вялікая радасць. А вось для рэжымаў – не зусім»

11 снежня 2023, 20:24

Беларуская прызёрка Алімпійскіх гульня Аляксандра Герасіменя ў інтэрв'ю «Зеркалу» распавяла, як спартоўцы паставяцца да допуску да АГ у нейтральным статусе.

– Як вы паставіліся да рашэння МАК?

– Думаю, некаторыя чакалі, што тыя, хто выказаўся ў 2020 годзе, змогуць працягваць карʼеру і выступаць на буйных турнірах, у тым ліку Алімпійскіх гульнях. Але нават калі кагосьці з вольных атлетаў і дапусцяць на АГ, то ў іх, у адрозненне ад рэжымных спартсменаў, не было ні спаборніцкай практыкі, ні веры, што нешта зменіцца. Мне крыўдна за свабодных атлетаў перш за ўсё. У іх проста няма часу нагнаць упушчанае ў спартыўным плане.

– Хто больш за ўсё можа радавацца такому рашэнню?

– Для ўкраінцаў і тых, хто дамагаўся поўнага адхілення беларусаў і расейцаў, гэта не самая прыемная навіна. Усё роўна, атрымліваецца, МАК знайшоў шчыліну для ўдзелу спартсменаў. Вядома, для многіх атлетаў з Беларусі і Расіі нейтральны статус – вялікая радасць. А вось для рэжымаў – не зусім. Пытанне, наколькі ганарыстасць Лукашэнкі і Пуціна дазволіць спартсменам паехаць на гульні. Могуць жа проста не пусціць. Хоць, упэўненая, палітыкі здолелі б запісаць на свой рахунак і медалі пад нейтральным сцягам, – сказала Герасіменя.