Намеснік старшыні федэрацыі плавання Капачэня: «Стараемся адгарадзіць атлетаў ад інфармацыі, што спартсменам даюць нейкі выбар»
Намеснік старшыні федэрацыі плавання Ганна Капачэня распавяла пра тое як яе ведамства працуе са спартсменамі.
«Разлічвалі на Гульні БРІКС і планавалі прывезці туды нашу зборную. Аднак арганізатары крыху змянілі рэгламент і прынялі рашэнне, што выступленне будзе для юніёраў. Ужо змянілі падыходы да падрыхтоўкі гэтых спаборніцтваў, а яны зноў вярнулі ўсё ў першапачатковы план. У нас спартсмены ў зборнай высокага ўзроўню, таму яны ў любым выпадку гатовыя. Трохі знерваваліся нашы малодшыя хлопцы, але мы шукаем альтэрнатыўныя варыянты для іх.
Вядома, мы перажываем за тое, што цяпер адбываецца на міжнароднай арэне. Усё ж такі наш від спорту даволі ўразлівы. Асабліва калі спартсменам даюць нейкі выбар, замест таго, каб проста рыхтавацца і паказаць максімальны вынік. Мы стараемся адгарадзіць нашых атлетаў ад гэтай інфармацыі, наколькі магчыма, каб яны маглі спакойна трэніравацца», – сказала Капачэня.