Усе навіны

«Мінінформ» Лукашэнкі прызнаў Instagram Герасімені «экстрэмісцкім матэрыялам»

Instagram-акаўнт беларускай плыўчыхі і прызёркі Алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасімені прызнаны «экстрэмісцкім».

Адпаведнае рашэнне прыняў суд Савецкага раёна Мінска 12 ліпеня.

Адзначым, што раней таксама экстрэмісцкім быў прызнаны Instagram-акаўнт беларускага гандбольнага трэнера Канстанціна Якаўлева.