Усе навіны

Бокій узяў золата Паралімпійскіх гульняў на дыстанцыі 100 м батэрфляем у класе S13

У фінальным заплыве беларус Ігар Бокій на дыстанцыі 100 м батэрфляем у класе S13 паказаў лепшы час – 54.13 і ўзяў залаты медаль Паралімпійскіх гульняў.

Другое месца заняў Алекс Партал з Францыі, бронзавы прызёр – Хасэ Энрыке Аламбра з Іспаніі.

Гэта 17-е золата і 19-ы медаль у цэлым у Паралімпіядзе ў кар'еры спартсмена.

Адзначым, што ён выступаў у якасці нейтральнага паралімпійскага спартсмена (NPA).