Усе навіны

Бокій заваяваў 17-е золата Паралімпійскіх гульняў у кар'еры

Беларус Ігар Бокій у фінале дыстанцыі 100 м батэрфляем у класе S13 паказаў лепшы час – 54.13 і ўзяў залаты медаль Паралімпійскіх гульняў.

Гэта 17-ы залаты медаль для спартсмена на Паралімпійскіх гульнях. Усяго ў яго 19 медалёў – сярод іх адзін сярэбраны і адзін бронзавы.

Нагадаем, 29 жніўня ён выйграў золата на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у класе S13.

Адзначым, што ён выступаў у якасці нейтральнага паралімпійскага спартсмена (NPA).