Усе навіны

Бокій узяў 18-е золата Паралімпійскіх гульнях у кар'еры

Беларус Ігар Бокій у фінале дыстанцыі 100 м на спіне ў класе S13 паказаў лепшы час – 56.60 і ўзяў залаты медаль Паралімпійскіх гульняў.

Гэта 18-ы залаты медаль для спартсмена на Паралімпійскіх гульнях. Усяго ў яго 20 медалёў – сярод іх адзін сярэбраны і адзін бронзавы.

Адзначым, што ён выступаў у якасці нейтральнага паралімпійскага спартоўца (NPA).