Усе навіны

Бокій узяў золата Паралімпіяды на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем

2 верасня адбыўся фінальны заплыў вольным стылем на 50 метраў на Паралімпіядзе ў Парыжы.

Беларус Ігар Бокій заняў першае месца паказаўшы вынік 23.65. Гэтае золата стала 20-м у кар'еры плыўца.

Сёлета спартсмен ужо стаў найлепшым на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем, 100 метраў на спіне і 400 метраў вольным стылем.

Таксама ў фінале заплыву вольным стылем на 50 метраў у катэгорыі S12 выступіў 34-гадовы Дзмітрый Салей. Ён заняў восьмае месца з вынікам 24.48.

Нагадаем, беларускія спартсмены выступаюць на Паралімпіядзе ў статусе нейтральных паралімпійскіх атлетаў (NPA)