Усе навіны

Бокій стаў 20-кратным паралімпійскім чэмпіёнам

2 верасня 2024, 20:33

2 верасня адбыўся фінальны заплыў вольным стылем на 50 метраў на Паралімпіядзе ў Парыжы.

Беларус Ігар Бокій заняў першае месца паказаўшы вынік 23.65. Гэтае золата стала 20-м у кар'еры плыўца. Таксама на яго рахунку адно срэбра і адна бронза.

Сёлета спартсмен ужо стаў найлепшым на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем, 100 метраў на спіне і 400 метраў вольным стылем.