Усе навіны

Ягор Шчалканаў: «У фінале Паралімпіяды хацеў выплыць з хвіліны, але не выйшла. Дзякуй богу, што золата ёсць»

Беларускі плывец Ягор Шчалканаў падзяліўся эмоцыямі пасля заваявання паралімпійскага золата.

3 верасня ён заняў першае месца ў фінале ў класе S9 на дыстанцыі 100 метраў на спіне з вынікам 1.00.76 і пабіў паралімпійскі рэкорд.

«Раніцай я спрабаваў патрэніравацца перад фіналам. І час на трэніроўцы быў хутчэй, чым у пераможцы Гульняў у Токіа. У прынцыпе, вынікам быў задаволены. Але ў фінале хацеў выплыць з хвіліны, але не выйшла. Дзякуй богу, што золата ёсць», – сказаў Шчалканаў.