Усе навіны

Беларус Салей выйграў срэбра Паралімпіяды, ураджэнец Маладзечна са зборнай Азербайджана Салей – бронзу

Беларускі плывец Дзмітрый Салей стаў сярэбраным прызёрам Паралімпіяды-2024 у Парыжы на стомятроўцы батэрфляем (S12).

Ён пераадолеў дыстанцыю за 57,92 секунды. Пройгрыш чэмпіёну Стывен Клегу з Вялікабрытаніі склаў 0,43 секунды.

Тройку прызёраў замкнуў азербайджанец, ураджэнец Маладзечна Раман Салей.

Яшчэ адзін беларус – Максім Вашкевіч – у гэтай жа дысцыпліне заняў 8-е месца з вынікам 1.00,74.