Усе навіны

Беларусы заваявалі 7 медалёў на Паралімпіядзе-2024

7 верасня беларускія спартсмены завяршылі выступленне на Паралімпіядзе-2024.

Там беларусы выступалі ў нейтральным статусе. Абмежаванні ўведзены ў адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Беларусы заваявалі 7 медалёў. 6 залатых, адно – срэбра.

5 залатых медалёў прынёс камандзе Ігар Бокій, золата таксама ёсць у скарбонцы Ягора Шчалканава, срэбра – у Дзмітрыя Салея.