Усе навіны

Ігар Бокій: «Буду старацца пратрымацца даўжэй, каб ведалі Беларусь»

30-гадовы беларускі плывец, 21-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокій расказаў пра тое, што пакуль не плануе завяршаць кар'еру.

– Узрост дае аб сабе ведаць?

– Так, было складаней.

– А што складаней?

– Аднаўляцца. Трэба больш часу. Нагрузка пераносіцца па-рознаму.

– Ты ўсяго дасягнуў у плаванні?

– Заўсёды хочацца трымаць планку.

– Колькі можна?

– Колькі атрымаецца. Буду старацца пратрымацца даўжэй, каб ведалі нашу краіну, што ў нас ёсць моцныя спартсмены і трэнеры, – сказаў Бокій.