Ігар Бокій: «На Паралімпіядзе стаўленне да беларусаў было пазітыўным ва ўсіх каманд, акрамя ўкраінцаў»
Беларускі плывец Ігар Бокій падзяліўся меркаваннем аб Паралімпіядзе-2024.
Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
– Была нядрэнная арганізацыя, колькасць заўзятараў таксама здзівіла. Апошні раз шмат гледачоў на Паралімпіядзе бачыў у Лондане ў 2012 годзе, але ў Францыі іх было яшчэ больш.
Стаўленне да беларусаў з боку ўсіх каманд, за выключэннем украінцаў, было пазітыўным, прыемным, і нічога дрэннага сказаць не магу.
– Але некаторыя спартсмены яшчэ падчас Алімпіяды скардзіліся на дрэнную якасць ежы і аскетычныя ўмовы пражывання ў алімпійскай вёсцы.
– Дык мы ж прыехалі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, а не на курорце адпачываць. Ложкі як ложкі. Вядома, калі ты прывык да артапедычных матрацаў, табе магло быць цяжка, але, на мой погляд, усё было нармальна.
Такія ж ложкі былі прадастаўлены спартсменам і ў Токіа.
Што да ежы, яе выбар не быў вялізным, але заўсёды было некалькі відаў мяса, і можна было спакойна нешта выбраць, – сказаў Бокій.