Усе навіны

Шымановіч і Змушка занялі другія месцы на этапе Кубка свету па плаванні

Беларускія плыўцы Аліна Змушка і Ілля Шымановіч узняліся на другую прыступку п'едэстала ў рамках этапу Кубка свету па плаванні.

Шымановіч стаў другім на дыстанцыі 50 метраў брасам. З вынікам 25,78 ён саступіў кітайцу Хаяну Ціню (25,76).

Змушка таксама ўзяла срэбра. У заплыве на 100 метраў брасам (1.04,12). Наперадзе аказалася кітаянка Цянцынь Тан (1.02,82).