Усе навіны

Ілля Шымановіч: «Калі расіяне прыязджаюць у Беларусь, то вельмі станоўча адгукаюцца пра Мінск, пра чысціню»

1

Плывец Ілля Шымановіч растлумачыў, чаму многія расійскія спартсмены, а таксама хакейныя клубы аддаюць перавагу праводзіць зборы ў Беларусі.

– Галоўны від спорту ў Беларусі – хакей. Так?

– Не ведаю, я ў гэтыя падрабязнасці не ўдаюся. Сачу за сваім відам спорту. Думаю, тут залежыць ад таго, дзе ёсць больш высокія вынікі. Раней я пару разоў хадзіў на матчы мінскага «Дынама». Цяпер не атрымліваецца, рэдка бываю дома. Але наогул мне падабаецца хакейная атмасфера. Плаванні такога не заўсёды хапае.

– У гэты міжсезонне адразу восем раійскіх клубаў прыехалі на зборы ў Мінск. Мне гэта патлумачылі так, што ў Беларусі проста танней, і экалогія выдатная.

– Гэта 100 адсоткаў. У мяне шмат знаёмых у Расіі. І калі яны прыязджаюць да нас, то вельмі станоўча адклікаюцца пра горад, пра чысціню. Я разумею, што беларускія кошты для рускіх – проста рай. Яны ездзяць да нас пастаянна, іх гэта вельмі радуе.

– У нас у Расіі ўсюды крамы «Тавары з Беларусі».

– Я ведаю. У мяне ж жонка з Расіі, і яе бацькі пастаянна закупляюцца ў беларускай краме. Нічога дзіўнага, я ведаю гэта ўсё, – сказаў Шымановіч.

ваша
Эти россияне как будто в свинарнике живут,что удивляются элементарной чистоте?
Адказаць
1