Усе навіны

Пякарскі выйшаў у паўфінал чэмпіянату свету па плаванні на кароткай вадзе-2024

Беларускі плывец Рыгор Пякарскі выйшаў у паўфінал чэмпіянату свету па плаванні на кароткай вадзе-2024 у Будапешце.

Пякарскі выступіў на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем. Ён паказаў 5-ы вынік і адабраўся ў вячэрні паўфінал.

Паўфіналы на гэтай дыстанцыі пройдуць у 19.55 паводле мінскага часу.