Усе навіны

Шкурдай і Пякарскі кваліфікаваліся ў фінал ЧС на кароткай вадзе

У Будапешце праходзіць чэмпіянат свету па плаванні на кароткай вадзе. Беларускія плыўцы бяруць удзел у нейтральным статусе.

10 снежня адбыліся паўфінальныя заплывы.

На дыстанцыі 100 метраў на спіне сярод жанчын прадстаўніца Беларусі Анастасія Шкурдай пераадолела дыстанцыю за 56,07 секунды.

Беларуска выйшла ў фінал з 6-м вынікам.

На дыстанцыі 50 метраў батэрфляем сярод мужчын прадстаўнік Беларусі Рыгор Пякарскі пераадолеў дыстанцыю за 22,05 секунды і абнавіў рэкорд Беларусі.

Беларус выйшаў у фінал з 5-м вынікам.