Усе навіны

Шкурдай стала пятай у ЧС на кароткай вадзе на дыстанцыі 100 метраў на спіне

Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай не трапіла на п'едэстал ЧС-2024 на кароткай вадзе на дыстанцыі 100 метраў на спіне.

Шкурдай паказала пяты вынік з часам 56.11. Золата дасталася амерыканцы Рэган Сміт (54,55). Срэбра ў яшчэ адной прадстаўніцы ЗША Катарын Беркофф (54.93).