Нацыянальны басейн на Кальварыйскай пачне працаваць з 2 студзеня
У Мінску на вуліцы Кальварыйскай пачне працу басейн міжнароднага стандарту Комплекс будзе адкрыты для ўсіх жадаючых з 2 студзеня, а продаж абанементаў стартуе ўжо 26 снежня.
Комплекс уключае ў сябе 50-метровы і 25-метровы басейны, басейн для малых, аднаўленчы цэнтр, фінскія лазні, хамамы, інфрачырвоная сауна, гідрамасажная зала.
Разавае наведванне 50-метровага басейна (45 хвілін): 15 рублёў для дарослых, 12 рублёў для дзяцей да 16 гадоў.
Разавае наведванне 25-метровага басейна (45 хвілін): 12 рублёў для дарослых, 10 рублёў для дзяцей да 16 гадоў.
Дырэктар РЦАП па водных відах спорту Сяргей Марчанка распавёў, што на дадзены момант у комплексе завяршаецца ўстаноўка прапускной сістэмы і настройка продажу квіткоў. Ужо заключана 16 дагавораў з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прыватнымі школамі і юрыдычнымі асобамі, якія выкарыстоўваюць аздараўленчую частку комплексу.