Усе навіны

Шкурдай і Шымановіч зарабілі па сем тысяч долараў за бронзавыя медалі на ЧС на кароткай вадзе

16 снежня 2024, 15:22

Беларускія плыўцы Анастасія Шкурдай і Ілля Шымановіч у якасці нейтральных атлетаў зарабілі па сем тысяч долараў за бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету на кароткай вадзе ў Будапешце.

Па даным з рэгламенту World Aquatics, уладальніку золата ЧС-2024 належыць дзесяць тысяч даляраў, срэбны прызёр атрымлівае восем тысяч даляраў, бронзавы – сем тысяч даляраў.

Шкурдай стала 3-й на дыстанцыі 200 метраў на спіне, Шымановіч заняў такое ж месца на стомятроўцы брасам. На дваіх яны зарабілі 14 тысяч долараў.