Ілля Шымановіч пра мінулы ЧС па плаванні: «Вынікі здавальняючыя. План на медаль выкананы, больш-менш усім задаволены»
Беларускі плывец Ілля Шымановіч падзяліўся ацэнкай свайго выступлення на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе.
«Вынікі здавальняючыя. Ёсць невялікія памылкі, якія можна было б не рабіць. На стомятроўцы трэцяе месца, але я, у прынцыпе, задаволены. Што тычыцца палцінніка і двухсоткі, трошкі, напэўна, атрымалася не тое, што мы хацелі з трэнерам. Але план на медаль выкананы, больш-менш усім задаволены.
Канкурэнцыя матывуе і падштурхоўвае на хуткія вынікі. Не дае паслабіцца на час, дзесьці «сачкануць» і мінуць у наступную стадыю лягчэй. Даводзіцца працаваць кожны заплыў і канцэнтравацца па максімуме.
Рады, што мы змаглі прыняць удзел у эстафетах. Нам крыху не хапіла да фінальнай стадыі, тым не менш, першы крок ёсць. Цяпер рыхтуемся да іх паўнавартасна і на наступных стартах будзем выступаць ужо больш упэўнена і з хуткімі секундамі», – сказаў Шымановіч.
Нагадаем, што на чэмпіянаце свету беларускія спартсмены Ілля Шымановіч і Анастасія Шкурдай заваявалі два бронзавыя медалі.