Ігар Бокій: «Прыемна, што Лукашэнка шануе нашыя заслугі і дасягненні. Ён папрасіў мяне плаваць да пенсіі»
Беларускі плывец Ігар Бокій расказаў аб узнагародзе ад Аляксандра Лукашэнкі.
– Вас узнагародзілі ордэнам Айчыны II ступені.
– Вельмі прыемна, што Лукашэнка шануе нашы заслугі і дасягненні, тое, што мы імкнемся годна прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне і папулярызуем спорт, здаровы лад жыцця.
У час узнагароджання Аляксандр Лукашэнка сказаў мне, каб я плаваў да пенсіі.
– А вы што?
– Адказаў, што пастараюся, а там будзе відаць Спорт – такая справа, што сёння ты першы, а заўтра другі, трэці і гэтак далей.
Канкурэнцыя расце, пачынаюць выступаць новыя плыўцы, могуць з'явіцца і больш таленавітыя хлопцы.
Напрыклад, зараз прыкметнага прагрэсу дабіўся француз Алекс Парталь.
– Якія ў вас з ім адносіны?
– Ветлівыя, сяброўскія. Не скажу, што маем зносіны падоўгу, але часам можам пагаварыць, – сказаў Бокій.