Усе навіны

Ігар Бокій: «У мяне не было думкі змяніць грамадзянства, хаця клікалі з Азербайджана, Расіі і Ізраіля»

28 снежня 2024, 13:15

Беларускі плывец Ігар Бокій падзяліўся меркаваннем аб магчымай змене грамадзянства.

– Не сакрэт, што калісьці вас спрабавалі перавабіць іншыя краіны. Сур'езна задумваліся над тым, каб адказаць згодай?

– Прапановы паступалі майму трэнеру, як ён расказваў. Звалі ў Азербайджан, Расію, Ізраіль.

Але гэта было даўно – і ў мяне не было думак пра змену грамадзянства. Калі з майго боку пайшлі адмовы, усе зразумелі, што я застануся ў Беларусі, і больш нічога такога ўжо не прапаноўвалі, – сказаў Бокій.