Усе навіны

30-гадовы паралімпіец Бокій: «Пакуль жаданне плаваць у мяне ёсць»

30-гадовы беларускі паралімпіец Ігар Бокій распавёў, што не плануе завяршаць кар'еру.

– Пакуль жаданне плаваць у мяне ёсць. Я гэты від спорту люблю, люблю ім займацца. Таму я застаюся. Для мяне гэта ўжо звыклы ўклад жыцця. Жыву, чым умею.

– Гэта значыць Паралімпійскія гульні – 2028-у любым выпадку, а 2032 – наўрад ці?

– Будзем працаваць, а там будзе відаць, – сказаў Бокій.