Усе навіны

Хандошка ўзяла бронзу на этапе Кубка свету па сінхронным плаванні

Беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка заваявала медаль 2-га этапа Кубка свету па сінхронным плаванні ў егіпецкім Сома-Беі.

Хандошка змагла набраць 232,5733 балы і ўзяла бронзу ў дысцыпліне «сола». Перамагла Клара Бляер з Германіі (238,2966), другое месца заняла ўкраінка Дар'я Машынская (234,3666).

Удзел у спаборніцтвах прыняла 31 спартсменка.

Гэта ўзнагарода стала для беларускай трэцяй у розыгрышы Кубка свету бягучага сезона. У Парыжы яна заваявала бронзу ў тэхнічнай праграме і срэбра ў адвольнай.

Медалі ў адвольнай праграме салісткі разыграюць 13 красавіка.