Сена зноў у цэнтры ўвагі: якасць вады ўсё горш, спартсмены называюць заплывы цыркам, а трэніроўкі пастаянна адмяняюць
Але гэта не ўсе праблемы.
Трыятлон на Гульнях у Парыжы ўвесь час у цэнтры ўвагі – усё гадаюць, ці адбудзецца чарговы заплыў у рацэ Сена, якасць вады ў якой увесь час выклікае пытанні. Вось і 4 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт і Міжнародная федэрацыя трыятлона прынялі рашэнне адмяніць трэніровачныя заплывы з-за нездавальняючай якасці вады.
Па аналагічнай прычыне атлеты не змаглі правесці трэніровачны заплыў і ў суботу. Арганізатары спасылаюцца на дождж, які прайшоў днямі:
«Улічваючы моцны дождж у ночы 31 ліпеня і 1 жніўня, які быў асабліва інтэнсіўным уверх па цячэнні ад Парыжа, мы ўсё яшчэ бачым уплыў на якасць вады ў месцы правядзення спаборніцтва.
Мы чакаем паляпшэння ўмоў у бліжэйшыя гадзіны, але не да ўзроўню, на якім можа адбыцца запланаванае азнаямленчае плаванне. У сувязі з гэтымі ўмовамі мы вырашылі адмяніць трэніровачны заплыў», – гаворыцца ў іх заяве.
Але і гэта яшчэ не ўсё, пасля індывідуальных стартаў тэхнічныя дэлегаты прынялі рашэнне аб рэканфігурацыі плавальнага этапа. Каб паменшыць фактар уплыву моцнай сустрэчнай плыні ў сярэдзіне Сены, спартоўцы павінны плыць на эстафеце сапраўды таксама, як на індывідуальных спаборніцтвах (арыгінальны план прадугледжваў плаванне па гадзіннікавай стрэлцы з вынахадам на пантон у цэнтры ракі). У сувязі з гэтым арганізатарам прыйшлося пераналадзіць схему руху пры перадачы эстафет, але і тут здарылася праблема. Напярэдадні не быў устаноўлены пантон, каб правесці працэдуру выбару стартавых месцаў камандамі. Капітан буксіра, які выстаўляе пантон кожную раніцу ў 4 гадзіны, проста не прыехаў і не адказваў на званкі. Улічваючы, што на такія аперацыі патрабуецца спецыяльная ліцэнзія і навыкі, аператыўна замяніць яго не было кім.
Пазней мужчына ўсё ж выйшаў на сувязі з выбачэннямі, што, маўляў, была пятніца і да т.п., але больш такога не паўторыцца.
Працэдуру перанеслі на наступны дзень, а арганізатары на ўсялякі выпадак падрадзілі яшчэ аднаго капітана і раніцай 4 жніўня пантон быў на месцы.
Цяпер удзельнікі чакаюць канчатковага рашэння, ці будзе заўтра спаборніцтва эстафетных каманд з плаваннем ці адбудзецца перанос на 6 жніўня, калі старт адбудзецца ў любым выпадку ў фармаце трыятлона ці дуатлона. Расійскі арбітр Аляксей Калінін лічыць, што спаборніцтвы па плаванні ў адкрытай вадзе ўжо дакладна не будуць праходзіць у Сене.
Нагадаем, што раней трыятланісты Тайлер Міслаўчук з Канады і Кацярына Шабаліна, якая прадстаўляе Казахстан, сутыкнуліся з праблемамі пасля сваіх заплываў – іх званітавала прама пасля перасячэння фінішнай прамой. А трыятланісткі з Іспаніі, Швецыі і Нідэрландаў выказалі незадаволенасць умовамі заплыву ў Сене. Іспанка Марыям Касільяс адзначыла ў інтэрв'ю выданню Marca, што арганізатары «не ўлічылі здароўе спартсменаў» і «ператварылі спаборніцтвы ў цырк».