Tribuna/Водныя віды/Блогі/У Беларусi ўсё ж ёсць спартыўныя арэны, якiя будуюць амаль па плане, – праўда, з вялiкай дапамогай з-за мяжы

У Беларусi ўсё ж ёсць спартыўныя арэны, якiя будуюць амаль па плане, – праўда, з вялiкай дапамогай з-за мяжы

«Стадыённая дыпламатыя» з басейнам.

Аўтар — Pam-pam
21 жніўня 2024, 16:00
У Беларусi ўсё ж ёсць спартыўныя арэны, якiя будуюць амаль па плане, – праўда, з вялiкай дапамогай з-за мяжы

У апошні час стала вядома, што адразу некалькі запланаваных раней спартыўных аб’ектаў у Беларусі так і не з’явяцца. Так, абвясцілі тэндэр на знос недабудаванага палаца гульнявых вiдаў спортаў у Полацку.

У Мінску не будзе лыжнага комплексу, якi ў 2018-м анансаваў асабіста Лукашэнка. Кампанія-забудоўшчык увогуле ў працэсе ліквідацыі.

Але ж ёсць i больш удалыя спробы. Напрыклад, у снежні 2024-га года павінен быць гатовы новы сучасны басейн, які будуецца ў Мiнску проста каля станцыi метро «Моладзевая», не вельмi далёка ад цэнтра горада.

У 2018 годзе прадстаўнiкi рэжымаў Беларусi і Кітая падпісалі пагадненне, якое прадугледжвала прадастаўленне азiяцкай краiнай бязвыплатнай дапамогі для рэалізацыі шэрагу праектаў, у тым ліку басейна і футбольнага стадыёна. Кітай адразу выдаткаваў 235 мільёнаў даляраў, а пазней дакінуў яшчэ 50 мільёнаў.

Спартбудаўніцтва ў іншых краінах – звычайная практыка для Кітая, для якой прыдумалi назву «стадыённая дыпламатыя»ю Вядзецца яна з 1958 года, калі кітайскі ўрад прафінансаваў будаўніцтва нацыянальнага стадыёна ў Манголіію. А цяпер, срод iншана, пачаў ствараць аналагiчны аб’ект у Сербii.

Што тычыцца мiнскага басейна, дзеля яго выселiлi некалькі жылых дамоў і арганізацый, у тым ліку друкарню «Чырвоная зорка», заснаваную ў 1927 годзе, і «Аўтакамбінат №2». У канцы 2018-га пачаўся знос будынкаў, будаўніцтва басейна стартавала ў сярэдзіне 2020-га. Вось так выглядаў рэндэр – фасад вырашылi выканаць ў форме пяці злучаных ромбаў, якія сімвалізуюць беларускі нацыянальны арнамент.

Лукашэнкаўскі выканкам па Мінску абяцаў, што басейн будзе адпавядаць міжнародным стандартам, а побач з’явіцца яшчэ і спартыўны парк. «Тут можна будзе пакатацца на скейтбордзе, пазагараць на пяшчаным пляжы, акунуцца ў басейн, павольна прайсціся ці зладзіць прабежку па пракладзеных дарожках», – абяцалi чынушы.

Будаўнікі басейна рабiлi сваю справу i па вечарах, і ў выходныя. Але план па сканчэннi прац у канцы 2023-га ўсё роўна не выканалi – i мiнулай восенню ссунулі тэрмін на год наперад. У сакавіку 2024-га нарэшце вымаляваўся каркас.

Сёння ж практычна завершана знешняе аздабленне комплексу.

Бюджэтныя сродкі пайшлі на падрыхтоўку тэрыторыі. Кітайскі ж бок не толькі пабудуе басейн, але і будзе абслугоўваць аб’ект па гарантыі на працягу двух гадоў пасля ўводу ў эксплуатацыю. Плошча складзе каля 40 тысяч квадратных метраў, вышыня – каля 31 метра.

Комплекс будзе падзелены на дзве часткі. У спаборніцкім блоку будзе два басейны па 50 метраў – плавальны і скачковы – з трыбунамi на больш за шэсць тысяч гледачоў. Тут будзе трэнiровачная база для беларускiх зборных па водных відах спорту: плаваннi, сiнхронным плаваннi, скачках у ваду, водным пола. Для простых грамадзян жа будуць даступныя спартыўныя залы, спа-зона, кафэ і рэстаран з еўрапейскай і кітайскай кухняй. Прадугледжваецца вытрымаць да 5000 наведванняў за дзень.

Паралельна свае абрысы займеў і будучы футбольны стадыён каля «Трактара» . Вось як ён выглядаў у канцы лiпеня 2024-га.

Будаўніцтва аб’екта павінна завяршыцца да 1 верасня. Да канца года адведзены час на наладку абсталявання. Арэна павінна ўмясціць 33 000 гледачоў.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты