Tribuna/Водныя віды/Блогі/Паралімпіец Бокі зарабіў ужо амаль мільён долараў на прызавых і ўсё бліжэй па медалях да Фэлпса (не любіць параўнанняў з ім)

Паралімпіец Бокі зарабіў ужо амаль мільён долараў на прызавых і ўсё бліжэй па медалях да Фэлпса (не любіць параўнанняў з ім)

Хацеў на звычайную Алімпіяду, у арганізме знаходзілі рэшткі наркатычнага рэчыва.

Аўтар — Pam-pam
1 верасня 2024, 16:00
Паралімпіец Бокі зарабіў ужо амаль мільён долараў на прызавых і ўсё бліжэй па медалях да Фэлпса (не любіць параўнанняў з ім)

За першыя чатыры дні Паралімпійскіх гульняў у Парыжы скарбонка Беларусі папоўнілася трыма залатымі медалямі. Гэта ўжо куды больш, чым за Алімпіяду-2024, дзе прадстаўнікі нашай краіны заваявалі толькі адно золата – у скачках на батуце наймацнейшым аказаўся Іван Літвіновіч.

Як і на трох папярэдніх Паралімпіядах, галоўным «золатаздабытчыкам» з'яўляецца плывец Ігар Бокі, які спаборнічае ў катэгорыі S13 (праблемы са зрокам самай лёгкай з дапушчальных у паралімпізме ступеняў). Бокі ўжо стаў найлепшым на 100 метраў батэрфляем, 100 метраў на спіне і 400 метраў вольным стылем.

У плаванне будучы чэмпіён прыйшоў у шэсць гадой. Па адной версіі, бацькі хацелі, каб актыўнае злівала энергію ў басейне, а не ўдома, па іншай – плаванне параіў доктар, калі пачаліся праблемы са зрокам.

Са здароўем плаванне не моцна дапамагала. У 13 гадоў маці нават адгаворвала яго ад спартыўных заняткаў, пераконваючы сфакусавацца на вучобе, а ў 14 прыляцела забарона ад медкамісіі ўдзельнічаць у звычайных спаборніцтвах. Спартыўную кар'еру выратавалі жаданне хлопца, які не паддаўся на ўгаворы маці, і першая трэнерка Наталля Пазнякова, якая папрасіла трэнера Генадзя Вішнякова паспрыяць пераводу хлопца ў параспорт. У адным з інтэрв'ю хлопец казаў, што пакутуе на блізарукасць і яшчэ нейкае захворванне, назву якога не ведаў, бо не хацеў на гэтым зацыклівацца.

Эфект ад пераходу праявіў сябе вельмі хутка – ужо праз год Бокі стаў чэмпіёнам Беларусі на 200 м на спіне, а да Паралімпіяды-2012 паспеў выйграць чэмпіянаты свету і Еўропы, абнаўляючы розныя рэкорды.

Дэбют на Гульнях здарыўся ў Лондане, адкуль 18-гадовы хлопец прывёз 6 залатых і 1 срэбны медаль. За гэта ў родным Бабруйску атртымаў званне ганаровага грамадзяніна і кватэру.

Пасля Лондану некаторыя медыя параўнўвалі хлопца з легендарным Майкл Фелпсам. Самаму спартсмену гэта быццам бы было непрыемна (яму хацелася быць проста Ігарам Бокім), але пры гэтам ён не раз падкрэсліваў, што марыць пераўзыцсці дасягненне амерыканца.

Вярнуўшыся з брытанскай Паралімпіяды, бабручайнін казаў, што хоча змагацца са спартсменамі, якія не маюць абмежаванняў, і ставіў сабе за мэту адабрацца на Алімпіяду (а не Паралімпіяду) у Рыа. На той момант ён удзельнічаў у беларускіх спаборніцтвах сярод цалкам здаровых атлетаў і быў двухразовым чэмпіёнам краіны на дыстанцыі 200 метраў вольным стылем.

Але Бокі так і застаўся ў паралімпійскім спорце. У Рыа і Токіа паехаў ужо фаварытам і цалкам апраўдаў гэты статус. У Бразіліі заваяваў 6 залатых узнагарод і 1 бронзавую, з Японіі прывёз 5 залатых медалёў.

У студзені 2022-га ў крыві спартсмена выявілі канабіноіды, забароненыя да ўжывання ў спаборніцкі перыяд. Ці было гэта бытавое ўжыванне наркатычнага рэчыва або наўмыснае ўжыванне допінгу -– невядома, але антыдопінгавае агенцтва Беларусі, якое разглядала справу, прыцягнула плыўца да адказнасці па артыкуле 10.2.4.1 Сусветнага антыдопінгавага кодэкса. Гэты артыкул выкарыстоўваюць, калі справа датычыцца рэчываў, якія выклікаюць залежнасць. Калі спартсмену ўдаецца даказаць, што ўжыванне такога віду допінгу мела месца па-за перыядам спаборніцтваў і не было скіравана на паляпшэнне вынікаў, то выпісваюць дыскваліфікацыю на тры месяцы. А калі атлет «здавальняюча завершыць праграму лячэння ад злоўжывання», то тэрмін бана складае ўсяго адзін месяц. Менавіта месяц адхілення і атрымаў Бокі.

Калегі Бокага па параспорце неадназначна ставяцца да яго дасягненняў. Адзін з іх даводзіў «Трыбуне», што Бокі – «здаровы чалавек, які выдатна бачыць, дзе адштурхоўвацца ад борціка, як і калі гэта рабіць, але пры гэтым чамусьці выступае на Паралімпіядах». Як аргумент на карысць сваіх тэзай суразмоўца прыводзіў той факт, што Бокі мае правы і ездзіць на машыне: «А як іх выдадуць інваліду па зроку? Гэта ж абсурд».

Пра аўтамабіль Бокі выказваўся і сам, праўда гэта было ў далёкім 2016-м. І тады спартсмен запэўніваў, што не карыстаецца гэтым відам транспарту, бо «баіцца» менавіта праз праблемы са зрокам.

Не хавае Бокі і сваю грамадзянскую пазіцыю – яшчэ перад выбарамі ён нахвальваў рэжым за падтрымку спорту ў краіне. Маўляў, у нас створаны ўсе ўмовы, а ў спартсменаў ёсць усё для падрыхтоўкі. Пры гэтым раней плывец прызнаваўся, што перад Гульнямі ў Лондане яму даводзілася пару разоў самому аплочваць трэнінгі.

У 2021-м спартсмен падпісаў ліст за Лукашэнку і працягнуў на рэгулярнай аснове атрымліваць віншаванні ад дыктатара, і нават стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне».

(Бокі крайні справа)

Россып медалёў гульняў дазволілі плыўцу перапісаць дасягненне біятланісткі Дар'і Домрачавай, якая за сваю кар'еру зарабіла 705 тысяч долараў алімпійскіх прызавых. Да гульняў у Парыжы на рахунак Бокага паступіла каля 830 тысяч долараў прызавых, да якіх як мінімум дадацца яшчэ прыкладна 147 тысяч за тры парыжскія медалі (каля 50 тысяч за медаль). То бок агулам на Паралімпіядах ён зарабіў амаль 1 мільён долараў - прыкладна 977 тысяч!

Што да асабістага жыцця, то ў 2018-м годзе Бокі скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Прычым першапачаткова хлопец паступіў у Інстытут бізнэсу і мэнэджменту тэхналогій, але там у яго «як спартсмена не заўсёды атрымоўвалася здаваць іспыты разам з аднагрупнікамі», а выкладчыкаў даводзілася лавіць нават на могілках. Гэтага і падштурхнула Бокага перабрацца на юрфак. Як пры гэтым змянілася сітуацыя з іспытамі, ён не расказваў, але сам факультэт рэгулярна справаздачыўся пра дасягненні студэнта.

Бокі кажа, што носіць польскае прозвішча, і што яго продкі калісьці перабраліся ў Беларусь з Польшчы, але дэталяў сямейнай гісторыі ён не ведае.

У жніўні 2019-га паралімпіец ажаніўся з дзяўчынай па імені Марына. Пара любіць вандраваць. У сацсетках выкладвае здымкі з розных курортных месцаў – партугальскай Мадэйры, Мальдзіваў, Турэччыны, Дубая.

Што да Фэлпса, то Бокі ўсё бліжэй да яго дасягненняў. Амерыканец – 23-разовы алімпійскі чэмпіён, у Бокага – ужо 19 залатых медалёў на Паралімпіядах. І калі прадстаўнік Беларусі ўзнагароды бярэ выключна ў індывідуальных дысцыплінах, то ў Фэлпса – 10 чэмпіёнстваў у эстафетах. Агулам у амерыканскага плыўца – 28 алімпійскіх медалёў, у Бокага – 21 паралімпійскі.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты