Tribuna/Водныя віды/Блогі/Як кіраўнік басейна ад кітайцаў выступае знаёмы Качанавай, які рэпрэсаваў Казеку

Як кіраўнік басейна ад кітайцаў выступае знаёмы Качанавай, які рэпрэсаваў Казеку

Затое кошты не самыя высокія ў Мінску.

Аўтар — Alex Zagorski
6 студзеня, 12:21
Як кіраўнік басейна ад кітайцаў выступае знаёмы Качанавай, які рэпрэсаваў Казеку

6 лістапада у Мінску адбылося адкрыццё так званага «Нацыянальнага басейна», пабудаванага на кітайскія грошы па вуліцы Кальварыйскай. Мы ўжо распавядалі пра будаўніцтва і пра тое, што ў выніку атрымалася.

У першую чаргу новы аб’ект збіраюцца выкарыстоўваюць як трэнавальную базу для зборных Беларусі па водных відах спорту, але ён адкрыты і для звычайных людзей – першых наведвальнікаў запусцілі 2 студзеня:

– На 31 снежня было куплена каля 380 абанементаў, плюс каля 40 юрыдычных асоб аформілі пагадненне на наведванне басейна сваімі супрацоўнікамі, – заявіў ад імя басейна дырэктар Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па водных відах Сяргей Марчанка.

У так званага «Нацыянальнага басейна» дагэтуль няма афіцыйнага сайту, і пакуль невядома, хто з'яўляецца кіраўніком установы. Пакуль што ўсе заявы ад яе робіць той самы Марчанка. На сёння РЦАП і басейн маюць адзін на дваіх акаўнт у Instagram.

Сам Марчанка – сумнавядомы персанаж у беларускім спорце. Менавіта ён увосені 2020-га рэпрэсаваў Мікалая Казеку і Аляксандру Раманоўскую, як толькі атрымаў прызначэнне ў РЦАП па фрыстайле. Спартсменку ён звольніў нібыта за прагулы за тое, што яна адведала бацьку, які перанёс інсульт. А трэнера сваім загадам прымушаў вярнуць стыпендыю за год. Натуральна, Марчанка з'яўляецца падпісантам прарэжымнага ліста.

У адзін з самых выніковых алімпійскіх зімніх відаў спорту ў краіне Марчанка прыйшоў 14 верасня 2020 года, змяніўшы на пасадзе кіраўніка РЦАП Вадзіма Крывашэева, якога звольнілі за тыдзень да таго з фармулёўкай «за дрэнную ідэалагічную працу ў калектыве».

У спорце Марчанка даволі даўно – пачынаў з акадэмічнай грэблі ў СССР, а ў полацкай СДзЮШАР атрымаў званне «Заслужанага трэнера». У сярэдзіне 2000-х функцыянер даслужыўся да Віцебскага аблвыканкама, дзе кіраваў упраўленнем фізкультуры, спорта і турызму.

А пазней Марчанку нечакана закінула ў Наваполацк, дзе ён некалькі месяцаў прабыў кіраўніком у бядовым хакейным «Хіміку». А потым зноў пайшоў на павышэнне, узначаліўшы аддзел адукацыі, спорту і турызму Наваполацкага гарвыканкама. Да гэтага прызначэння прыклала руку зямлячка Наталля Качанава – сённяшняя старшыня лукашэнкаўскага Савету рэспублікі (на той момант яна ўзначальвала рэжымны гарвыканкам у Наваполацку). З Качанавай Марчанка звязаны сяброўскімі адносінамі і ўвогуле жанаты на сяброўцы рэжымнай чыноўніцы.

2 траўня 2017-га Марчанка ўзначаліў РЦАП па вадналыжнаму спорту, дзе і працаваў да прызначыння ў фрыстайл. Як мінімум на пачатку 2024-га функцыянер яшчэ працаваў у фрыстайле, і, што вельмі сімвалічна, у навіне ад 29 студзеня мінулага года згадваецца побач з «ідэалагічным складнікам».

На сёння Марчанка з'яўляецца кіраўніком РЦАП па водных відах. Дырэктаркай РЦАП па фрыстайле значыцца Святлана Папова, якая была намесніцай у Марчанкі. РЦАП па фрыстайле адказвае не толькі за зборную, але і за эксплуатацыю аквацэнтр «Фрыстайл» у Мінску. Гэта вельмі нагадвае сітуацыю з РЦАП па водных відах спорту і так званым «Нацыянальным басейнам».

А чаго беларускім фрыстайл дамогся з Марчанкам? Першы сезон без Казекі склаўся для каманды катастрафічна – толькі Ала Цупер здолела ўзяць медаль медаль на Кубку свету. У 2022 годзе беларуская мужчынская каманда правалілася на Алімпіядзе. Затое срэбраны медаль узяла Ганна Гуськова, якая за чатыры гады да таго стала алімпійскай чэмпіёнкай. Увогуле, фрыстайл прыносіў беларусам золата тры Алімпіяды запар, але гэтая традыцыя абарвалася. А пасля расійскага паўнамаштабнага нападу на Украіну зборная Беларусі па фрыстайле, як і шматлікія іншыя нашыя каманды, атрымала міжнародны бан – і цяпер сумна катаецца па спаборніцтвах ў Расіі, што матывуе далёка не ўсіх.

Але вернемся да новабуда і паглядзім, колькі каштуе яго наведванне. За разавы сеанс у 50-метровым басейне на 45 хвілін дарослы заплаціць 15 рублёў, дзіцёнак да 16 гадоў – 12 рублёў. 25-метровы варыянт абыдзецца даросламу ў 12 рублёў, дзецям – у 10. Прадугледжаныя зніжкі для пенсіянераў, інвалідаў і студэнтаў вочнай формы навучання.

Гэта не самы дарагі варыянт у Мінску. Напрыклад, гадзіна знаходжання ў водна-тэрмальнай зоне ФАК «Мандарын» з 25 метровым басейнам каштуе 17 рублёў даросламу і 14 рублёў дзіцёнку.

Ёсць варыянты і таннейшыя (іх нядаўна шукала «Наша Ніва»), але агульная тэндэнцыя: дзе пашыраны сервіс, там і даражэй. Пабудаваны на кітайскія грошы комплекс менавіта з такіх варыянтаў.

У прайс-лісце таксама прапануюць навучыцца плаванню, прыжкам з трампліну, аквааэробікай і індывідуальных заняткаў з трэнерам.

Акрамя басейна можна наведаць саўну (да 250 рублёў за гадзіну), сілоўню (да 12 рублёў за гадзіну), харэаграфічную залу (да 70 рублёў за гадзіну). Скарыстацца трэнажорамі ў тым жа «Мандарыне» каштуе 17 рублёў за сеанс.

Прапануюцца і комплексныя паслугі на выходныя:

Ёсць і дадатковыя паслугі, напрыклад, арэнда шафкі для захоўвання асабістых рэчаў каштуе 25 рублёў на месяц. Пры гэтым цяжка зразумець, чаму ў гэты ж раздзел прайс-ліста ўнеслі пераплату ў 2 капейкі за кожную хвіліну спазнення звыш аплочанага часу.

У новым басейне фізічныя асобы могуць здымаць і памяшканні: 150 рублёў за гадзіну VIP-залу і 80 рублёў за канферэнц-залу.

Іншыя пасты карыстальніка

Моцны стары з адкрыцця ЧБ – украінец: у 18 ваяваў у Беларусі (то была «брудная справа»), дапамог прыходу дыктатара, які цяпер за Пуціна
14 сакавіка, 19:00
Клуб беларуса ў Польшчы драматычна змяніў уласніка: горад стаміўся плаціць, першымі ў чарзе быў каламутны бізнес
12 сакавіка, 12:04
Леўшуноў – адзіны абаронца з двух апошніх драфтаў НХЛ, хто змог зрабіць гэта. Наперадзе – іншыя рэкорды
11 сакавіка, 17:00
Стаіць за Радзіму жонкі, быў паранены, не змог пахаваць маму. Як вясляр з Беларусі стаў камандзірам палка Каліноўскага
11 сакавіка, 06:21
Дзівосы футбольнага менеджменту ў Беларусі: даць кантракт – і выперці праз пару тыдняў. Адзін клуб гэта асабліва любіць
10 сакавіка, 14:00
Што расказваюць беларускія футбалісты пра сваё жыццё ў Партугаліі: лозунгі СССР, танцы з сябрам ды жартачкі
8 сакавіка, 06:01
У Польшчы Шкурыну параілі скінуць пару кіло. Што? У беларуса праблемы з вагой?
7 сакавіка, 12:34
Талент, які выбухнуў у 2023-м, усё шукае сябе: правал у Брэсце, няўдалае вяртанне дадому, далей – рэанімацыя ў Маладзечне
6 сакавіка, 18:30
«Крумкачы» прыбралі крумкача з лагатыпа – навошта?
4 сакавіка, 13:20
1
Неверагодны гол з жаночага чэмпіянату Мексікі – пяткай, бокам, у скачку, у дальнюю дзявятку!
4 сакавіка, 11:00
Спартсмены ў Беларусі раптам на паперы перасталі мець дачыненне да лукашэнкаўскіх сілавікоў. Усё ж хочуць на Алімпіяду?
4 сакавіка, 06:21
Нічога сабе мікс: нарвежка з футбольным мінулым + песня дачкі беларускі пра савецкую суку = Ірландыя на «Еўрабачанні»!
2 сакавіка, 06:39
2
Куды з бядовага «Мінска» збеглі гульцы: легіянеры – у Еўропу, беларусы – у мінор Расіі ды да канкурэнтаў па ЧБ
28 лютага, 15:13
1
У беларусаў – траблы ў НХЛ: Калячонак не гуляў у «Юце», а цяпер і ў «Пітсбургу» сядзіць, але ў Коласава ўсё яшчэ горш
27 лютага, 15:21
Фэйл дня: «Карона» Шыкаўкі не забіла 2 пенальці – і вылецела з Кубка, саступіўшы з розніцай у 2 мячы
26 лютага, 12:50
Вось чаму Протас адзін з самых карысных у НХЛ: адпрацаваў у варатарскай «Вашынгтона» і скраў 100% гол у суперніка!
26 лютага, 11:40
Пакуль старэйшы Протас разрывае НХЛ, брат перабіў яго ў юніёрскай лізе і паставіў пару рэкордаў
26 лютага, 06:19
Шкурын – 19-ы беларус у гісторыі, за якога ў футболе далі ад мільёна еўра і больш, але нават у апошнія гады ён не самы дарагі
24 лютага, 16:00
«Дынама» ўзяло Суперкубак без 18 (!) гульцоў чэмпiёнскага ростэра – вось куды яны сышлi (нехта паспрабуе адняць iншыя трафеi)
23 лютага, 12:30
«Дынама» знесла двух топаў КХЛ – цяпер да другога месца Захаду ачкоў, як ад 8-га: вось хто цягне клуб і якія расклады на фінішы
22 лютага, 18:55
Усе пасты