Усе навіны

Максім Недасекаў: «Мы як спартсмены пойдзем з нашымі вайскоўцамі, нават калі нешта будзе адбывацца»

14 лістапада 2022, 16:53
4

Падпісант праўладнага ліста спартсменаў, лёгкаатлет Максім Недасекаў пасля сустрэчы з прадстаўнiкамi беларускай армii даў гарантыю, што спартсмены застануцца з імі.

«Правялі гутарку. Распавёў [ваенным], як пачынаў займацца спортам, чаму я служу ў спартыўным камітэце ВС РБ.

Жадаю, каб яны верылі ў сябе, сваю працу і службу. Яна не дарэмная. Мы ўсе як спартсмены будзем падтрымліваць і пойдзем з нашымі вайскоўцамі, нават калі нешта будзе адбывацца», – запэўніў Недасекаў.

Паказаць яшчэ 4