Усе навіны

Іван Ціхан: «Шанцы паехаць на АГ-2024 заўсёды прысутнічаюць. Бах кіруе... Калі паедзем, ці набярэцца дзясятачка медалёў? Так»

28 лістапада 2022, 11:19
2

Старшыня БФЛА Іван Ціхан расказаў пра шанцы беларускай зборнай адправіцца на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы, а таксама пра медальныя перспектывы беларусаў на іх.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Супрацоўніца дзяржТВ. Парыж для нас адназначна ўжо зачынены? Мы страцілі ўсе шанцы?

Іван Ціхан. Шанцы заўсёды прысутнічаюць. Чаму няма? Томас Бах кіруе…

Супрацоўніца дзяржТВ. Ну, Бах сказаў, а потым праз два дні паралімпійцы пацярпелі. Нейкі няправільны таварыш.

Іван Ціхан. На жаль, так, у іх словы разыходзяцца са справай. На іх словы нельга арыентавацца. Але пакуль Алімпійскія гульні яшчэ... Нам паўтара гады засталося. Сказаць, што мы згубілі іх, гэта немагчыма сказаць. Таму ўсе рыхтуюцца, арыентуюцца туды. Калі будзе магчымасць, мы павінны быць гатовы выступіць і паказаць самую лепшую сваю спартыўную форму. Таму ўсё мадэляванне падрыхтоўкі спартоўцаў ідзе менавіта непасрэдна да Алімпійскіх гульняў.

Супрацоўніца дзяржТВ. Калі зараз просты, вось заўтра едзем на Алімпіяду. Адкінуць усё. Які ў нас патэнцыял і дзе?

Іван Ціхан. Як звычайна, гэта тэхнічныя віды. Кідальніцкія дысцыпліны. Таццяна Халадовіч сёлета дэманстравала вынікі сусветнага ўзроўню. Яна спакойна магла б стаць другой у свеце і ў Еўропе заняла б сваё месца. У нас Аляксей Каткавец, які абнавіў рэкорд. У нас Ілля Карнавухаў, вядома, ён абнавіў рэкорды, але гэты вынік... Усё роўна ў васьмёрцы наймацнейшых у Еўропе ён мог бы быць. І нашы кідальнікі молата таксама могуць аб сабе заявіць. І маладыя яшчэ, якія падцягваюцца, якія яшчэ не набралі мужчынскай сілы. Гэта нашы дыскаболы. Багуцкі, такі хлопец ёсць.

Супрацоўніца дзяржТВ. Гэта значыць дзясятачка набярэцца. Дзесятачка медалёў.

Іван Ціхан. Так. Тая ж Алена Дубіцкая, якая ўжо неаднаразова выступала і радавала заўзятараў заваяванымі медалямі, трапляла ў фіналы. Яна таксама сёлета дэманстравала высокія вынікі. Гэтаксама магла. Тэхнічныя накіраваныя віды – у нас у гэтым добра атрымліваецца. Са спрынтамі крыху не зусім, але таксама ёсць. У нас Герман дэманструе стабільныя высокія вынікі.

Супрацоўніца дзяржТВ. Гэта значыць, калі адправіцеся, нас пацешыце медалькамі?

Іван Ціхан. Абавязкова.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com