Навіны

Адхіленне беларускіх атлетаў ад міжнародных спаборніцтваў падоўжана на наступны сезон

30 лістапада, 20:30
0

Рада Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі падоўжыла адхіленне беларускіх і расейскіх лёгкаатлетаў ад міжнародных спаборніцтваў, пра гэта паведаміў кіраўнік арганізацыі Себасцьян Коу.

«Санкцыі, якія выключаюць спартсменаў з Беларусі і Расіі, застаюцца ў сіле да асобага распараджэння», – сказаў Коу.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com

✅ Апытанка: Найлепшы футбаліст Беларусі-2022 на думку чытачоў Tribuna.сom