Усе навіны

Беларускі рэжысёр Курэйчык пра затрыманне Астапчук: «Гэта нацыянальная ганьба»

16 снежня 2022, 09:49

Беларускі сцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык пракаментаваў затрыманне беларускай лёгкаатлеткі Надзеі Астапчук.

Нагадаем, што ўчора стала вядома, што Астапчук знаходзіцца на Акрэсціна.

«Вялікая беларуская спартсменка чэмпіёнка свету, Еўропы, прызёр Алімпійскіх гульняў Надзея Астапчук на Акрэсціна. Гэта нацыянальная ганьба. Цяпер у засценках не толькі Нобелеўскія лаўрэаты, філосафы, музыканты, мастакі, але Алімпійскія чэмпіёны! Свабоду Надзеі Астапчук!», – напісаў Курэйчык у сваім Facebook.

Адзначым, што Астапчук з'яўляецца сярэбранай прызёркай ЧС-2003, а ўзнагароды з Алімпійскіх гульняў (залаты медаль АГ-2012 і бронзавы АГ-2008), а таксама чэмпіянатаў свету забралі за допінг, знойдзены ў спартсменкі.